зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_17

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1924 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага, 62 прадстаўляе сабой простае ў плане аднапавярховае збудаванне. Будынак размешчаны на скрыжаванні вуліц Горкага і Веры Харужай. Абодва фасады, якія выходзяць на гэтыя вуліцы, выкананы ў аднолькавай манеры. Фасад па вуліцы Горкага рытмічна падзелены чатырма аконнымі праёмамі. Пад вокнамі гарызантальны паясок.

Дом быў пабудаваны ў 1924 г. У даваенны час у будынку размяшчалася жыллё, рэдакцыя газеты “Ескоіт кіе” (“Пінскае эха”). 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь на падставе Пастановы Савета Народных Камісараў БССР і рашэння Пінскага  гарвыканкама ў 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны.

У ліпені 1944 г. будынак быў перададзены пад Пінскі райвыканкам, а пасля - пад разведвальны штаб Дняпроўскай Чырвонасцяжнай Флатыліі.

Пасля ліквідацыі штаба будынак быў перададзены пад жыллё. У будынку размясціліся дзве кватэры.

У 1989 г. у доме быў выкананы капітальны рамонт. Дом быў падключаны да ўсіх неабходных інжынерных камунікацый.