зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1930 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага, 63 уяўляе сабой двухпавярховае з мезанінам мураванае складанае ў плане збудаванне. Асноўная яго гістарычная частка прамавугольная. З усходняга фасаду да яе прыбудавана двухпавярховая прыбудова з галоўным уваходам. З заходняга фасаду прыбудавана лесвічная клетка. Архітэктурна-мастацкае рашэнне фасадаў гістарычнай часткі выканана у стылі канструктывізму. 

Існуючы мураваны двухпавярховы будынак з мезанінам (гістарычная частка) пабудаваны ў 1930 г. Пінскім аддзяленнем Таварыства апекі над яўрэйскімі сіротамі на Палессі і Валыні. Першапачатковае прызначэнне будынка - сіроцкі дом. Тут утрымоўваліся ў асноўным дзеці, бацькі якіх загінулі пад час Першай сусветнай і польска-савецкай войнаў. 

У час нямецкай акупацыі, пасля стварэння ў Пінску гета для яўрэйскай часткі насельніцтва ў маі 1942 г., сіроцкі дом быў пераселены на яго тэрыторыю ў невялікае памяшканне. У самім будынку была ўладкавана майстэрня ландвіртшафта па вырабу шчотак і расчосак (Bursten und Kammfabrik), якая дзейнічала на працягу вайны. Пад час акупацыі будынак не быў пашкоджаны. 

Пасля вызвалення горада савецкай арміяй на некаторы час тут размясціўся настаўніцкі інстытут. 

У 1981 г. была праведзена рэканструкцыя будынка. Печы былі заменены на цэнтральнае ацяпленне. Знешні выгляд будынка застаўся без змяненняў. У 2013 г. быў праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй.