Шыфр
112Е000529_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы Горкага, 68 прадстаўляе сабой прамавугольнае ў плане трохпавярховае з падвалам збудаванне. Падвал размешчаны ў паўднёва-усходняй частцы будынка. Будынак выкананы ў стылі канструктывізму. Архітэктурныя элементы на фасадах адсутнічаюць. Па баках на першым паверсе шырокія вокны. На другім i трэцім паверхах - больш вузкія.
Праект двухпавярховага с мезанінам і падвалам жылога дома, разлічанага на 5 чатырохпакаёвых кватэр, быў распрацаваны ў 1936 г. У 1937 г. дом быў пабудаваны са змяненнямі без мезаніна з аднахільным дахам. Апрача дома на ўчастку былі пабудаваны гаспадарчыя пабудовы з гаражом, стайняй, пральняй, кладоўкай і артэзіянскай свідравінай.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь жылы дом па Дамініканскай, 82 у 1940 г. быў нацыяналізаваны як “пакінуты”. У дакументах часоў нямецкай акупацыі значыцца як “Нямецкая гасцініца”.
У пасляваенны час у выніку рамонтаў дом быў падключаны да гарадскіх камунікацый. У доме размяшчаецца 12 кватэр.