зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_20

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1896 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага, 70 прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае з падвалам збудаванне. Адна яго частка размешчана ўздоўж вуліцы, а другая выцягнута ў глыбіню двара. На галоўным фасадзе вулічнай часткі на другім паверсе часткова захаваліся архітэктурныя элементы.

Мураваны двухпавярховы жылы дом з падвалам і драўлянай гаспадарчай пабудовай былі пабудаваны ў 1896 г. Уласнікам дома з'яўляўся Каж Іцка (Ісаак) Янкелевіч (Якаўлевіч), які ў 1914 г. памёр бездзетным. Яго шматлікая рухомая і нерухомая маёмасць, а таксама грашовыя ўклады ў банках, па яго тэстаменту пepaйшлі да розных сваякоў і на дабрачыннасць яўрэйскім установам.

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь мураваны двухпавярховы жылы дом па вуліцы Дамініканскай, 84 і іншыя пабудовы былі нацыяналізаваны ў 1940 г.

У пасляваенны час у выніку рамонтаў дом паступова быў падключаны да ўcix гарадскіх інжынерных камунікацый. У 1981 годзе ў доме быў праведзены капітальны рамонт. На момант складання пашпарту ў доме размяшчаецца дзевятнаццаць кватэр.