зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_21

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1937 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Мураваны аднапавярховы, часткова двухпавярховы, з сутарэннем будынак пабудаваны ў 1937 г. Праект дома быў распрацаваны тэхнікам-будаўніком Шлосбергам у 1936 г. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынк уразмяшчаўся Пінскі абласны Камітэт Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. Пасля скасавання Пінскай вобласці ў 1953 годзе будынак быў перададзены пад дзіцячы садок-яслі № 2. 

У 1970-я гады быў праведзены капітальны рамонт.  У 1973 г. рашэннем Пінскага Гарвыканкама за № 382 будынак з баланса Гаржылупраўлення быў перададзены на баланс Гарадскога аддзела народной адукацыі. На той час будынак ужо не адпавядаў нормам для размяшчэння дашкольных устаноў, таму ў 1986 годзе ў ім размясціўся Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнцаў. 

У 2004 г. рашэннем Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў будынак быў перададзены бясплатна ў рэспубліканскую маёмасць на баланс Брэсцкага абласнога ўпраўлення фонда сацыяльнай абароны насельніцтва для размяшчэння Пінскага тэрытарыяльнага аддзела. 

У 2005 г. у будынку быў праведзены чарговы капітальны рамонт.