Шыфр
112Е000529_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы Горкага, 74 уяўляе сабой двухпавярховае з сутарэннем мураванае Г-падобнае ў плане збудаванне. Архітэктурныя элементы адсутнічаюць. Парапет прыступкавы. З правага боку крыты ўваход у сутарэнне. Дваравы фасад таксама атынкаваны, пафарбаваны, без архітэктурных дэталяў.
Будынак пабудаваны ў 1939 г. На першым i другім паверхах размяшчаліся жылыя пaкoi, кухні, туалеты i вялікія ванныя пакоі. У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася Семянная кантора сельскагаспадарчага аддзела Гебітскамісарыята.
Пасля вайны ў ім размясцілася рэдакцыя газеты "Полесская правда" . У 1953 г. пасля рэкансктрукцыі з дабудовай часткі будынка пры заходнім фасадзе ў ім размясціліся сад-яслі.
У 1986 годзе будынак быў перададзены Цэнтру тэхнічнай i мастацкай творчасці навучэнцаў. На сучасны момант будынак належыць камунальнаму інфармацыйнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Тэлерадыёкампанія "Пінск" i камунальнаму ўнітарнаму інфармацыйнаму прадпрыемству рэдакцыі газеты "Пінскі веснік".