Шыфр
112Е000529_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900-я гг.
Апісанне
Будынак на вуліцы Дняпроўскай флатыліі, 35 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай ламанае ў плане збудаванне. План абумоўлены яго размяшчэннем на вуглу вуліцы Набярэжнай і былой Каролінскай гандлёвай плошчы.
Мураваны аднапавярховы будынак быў пабудаваны ў 1900-я гг. на месцы драўлянага, які згарэў у час пажару 1901 г.
Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў нацыяналізаваны і прыстасаваны пад адзін з карпусоў паліклінікі вайскавой часткі. Пасля ліквідацыі паліклінікі - перайшоў у прыватную ўласнасць. У будынку размясцілася гасцініца, бар, банкетная зала, буфет i некалькі кабінетаў. У 1998 г. будынак змяніў уласніка. Зараз у будынку размяшчаюцца крама i офісныя памяшканні.