зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_27

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Дняпроўскай флатыліі, 39 уяўляе сабой двухпавярховае з аднапавярховай прыбудовай цаглянае складанае ў плане збудаванне. Першапачатковы, двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём, размешчаны большым бокам па фронту вуліцы. Першапачатковыя фасады будынка не захаваліся. Сучасны выгляд яны атрымалі пасля рэканструкцыі ў 1935 годзе.

Будынак пабудаваны пінскім мешчанінам Брэгманам Мордухам у 1902 годзе. У ім размяшчалася гасцініца “Брыстоль”, а таксама размяшчаліся ў розныя часы гінекалагічная клініка доктар Дзмітрыя Яўсеенкі, рэнтгенкабінет доктара хіміі, віцэ-прэзідэнта горада Пінска Эліазора Брэгмана. Частку памяшканняў займала сям'я ўладальніка. У 1935 годзе будынак быў прададзены пінскаму павятоваму ўпраўленню. У час нямецкай акупацыі - акружная камендатура. Пасля вызвалення ў 1944- 1945 гг. знаходзіўся штаб Чырвонасцяжнай ордэна Ушакова I ступені Дняпроўскай флатыліі. У пасляваенны час будынак выкарыстоўваўся пад ваенны шпіталь, а затым пад анкалагічную паліклініку. Згодна дагавору куплі-продажу № 51 ад 8 жніўня 2007 года будынак перайшоў ва ўласнасць таварыства з абмежаванай адказнасцю “Дэметра”.