Шыфр
112Е000529_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 г.
Апісанне
Дом быў пабудаваны па праекце Тэхніка-будаўнічага бюро інжынера Станіслава Пакалюка і архітэктара Казіміра Пшыбылоўскага ў пач. 1930-х гг. На першым паверсе дома размяшчаліся аптэка і бакалейная крама. Праз некалькі гадоў замест бакалейнай крамы была адкрыта антыкварная крама. У дакументах канца 1941 г. будынак лічыўся дзяржаўнай маёмасцю, пакінутай яўрэямі.
Пасля вайны ў будынку на першым паверсе ад вуліцы Завальнай размясцілася Пінскае абласное Упраўленне ашчадных кас. Астатнюю частку будынка займалі кватэры.
У 1990-1991 гг. у будынку была праведзена рэканструкцыя.
На сённяшні дзень у будынку размешчаецца пяць кватэр, крама па продажу абутку і разлікова-касавы цэнтр ААТ “Беларусбанка”.