Шыфр
112Е000529_36
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пач. 1920-х гг.
Стыль
Савецкі класіцызм
Апісанне
Будынак па вуліцы Завальнай, 18 мае П-падобную ў плане форму з выступаючымі закругленымі дзвумя вугламі. Аб'ёмна-прасторавае рашэнне будынка выканана ў стылі канструктывізму, а архітэктурнае аздабленне ў стылі савецкага класіцызму.
У 1925 годзе быў распрацаваны і ўзгоднены гарадскім магістратам праект на надбудову другога паверха і мансарды. Хірургічна-гінекалагічная лячэбніца з аддзяленнем для парадзіх пачала сваю працу 1 сакавіка 1928 года.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны. У час вызвалення горада ад нямецкіх акупантаў у 1944 годзе будынак быў зруйнаваны. Яго адбудова адбылася ў 1955 годзе. Архітэктурнае аздабленне фасадаў было выканана ў стылі савецкага класіцызму. У ім размясцілася Пінская цэнтральная раённая бальніца, а ў 1957 годзе Пінская гарадская дзіцячая бальніца. Пасля рэканструкцыі 1986 года у будынку размясцілася паліклініка гарадской дзіцячай бальніцы.
У 2008 г. будынак быў перададзены ў аператыўнае кіраванне Установе аховы здароўя “Пінская цэнтральная паліклініка”.