зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_38

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1929 г.

Апісанне

Мураваны двухпавярховы будынак па вуліцы Завальнай, 32 у плане мае форму няправільнага чатырохвугольніка. Будынак размешчаны на скрыжаванні вуліц Завальнай і Бялова. 

Двухпавярховы мураваны будынак быў пабудаваны ў 1929 г. На першым паверсе размясціліся крамы, на другім - жыллё гаспадара. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь дом быў муніцыпалізаваны.

У 1946 г. будынак быў перададзены Пінскаму мясамалочнаму тэхнікуму пад вучэбны корпус. У далейшым частка дома была аддадзена пад жыллё, а частка - пад краму. На другім паверсе размясцілася бібліятэка. 

На сённяшні дзень будынак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.