Шыфр
112Е000529_39
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы Завальнай, 39 уяўляе сабой трохпавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з аднапавярховай прыбудовай да дваравога фасада больш позняга часу. Архітэктурнае рашэнне фасадаў выканана ў стылі канструктывізму, які быў папулярным у 1920-я, 1930-я гады.
Пасля вайны ў быдынку размясціўся Пінскі абласны камітэт саюза сувязі. Частку памяшканняў займалі Саюздрук, Пінскае абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі, паштовае аддзяленне. Пасля ліквідацыі Пінскай вобласці ў 1953 годзе будынак быў перададзены на баланс Пінскай канторы Міністэрства сувязі. У выніку рэфармавання структуры Міністэрства сувязі пісьмом Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 17.02.1997 года будынак быў перададзены на баланс Пінскага раённага вузла электрасувязі. Згодна загаду Міністэрства сувязі інфарматызацыі ад 7 ліпеня 2004 года за №189 будынак, як i ўся маёмасць, быў перададзены Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству электрасувязі “Белтэлекам”.