Шыфр
112Е000529_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 г.
Апісанне
У 1920-1930-я гг. у будынку размяшчаўся банк. На плане квартала 1931 г. пазначаны вуглавы двухпавярховы будынак, які падпісаны як “Poleski Bank Spółdzielczy”. Таксама тут размяшчалася Таварыства Узаемнага Крэдыта.
З прыходам Савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. усе банкі былі нацыяналізаваны. У будынку размясціліся гарком партыі і гарком камсамола.
У часы Вялікай Айчыннай вайны акупацыйныя ўлады размясцілі тут Біржу працы. Таксама тут размяшчалася другое аддзяленне коннай паліцыі і ўпраўленне ваеннай палявой пошты № 41047а. У час баёў за горад у 1944 г. будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў будынку зноў размясціліся абком i гарком партыі, абком i гарком камсамола.
У 1953 г. у будынак пераехала музычная школа. Асноўную частку першага паверха займалі два праезды ў двор, а на другім паверсе былі размешчаны класы і вялікая галерэя. З 1993 г. у будынку размяшчаецца школа мастацтваў.