Шыфр
112Е000529_42
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы Заслонава, 10 пасля рэканструкцыі канца 1930-х гадоў значна змяніў свой знешні воблік. Яго архітэктурнае рашэнне было выканана у cтылі канструктывізму. Не гледзячы на больш познія змяненні, стыль будынка ў асноўным захаваўся.
З пачатку 1920-х гадоў памяшканні будынка здаваліся ў арэнду Пінскаму аддзяленню Варшаўскага банка для гандлю і прамысловасці (Bank dla Handlu i Przemysłu w Warszawie), а таксама пад жыллё розным прыватным асобам. У канцы 1920-х гадоў будынак быў куплены вышэйназваным банкам, а ў 1932 годзе прададзены банкам Яўсеенка Галіне Паўлаўне. У канцы 1930-х гадоў у будынку была праведзена значная рэканструкцыя.
У студзені 1940 года на нерухомасць па адрасу вуліца Паштовая, 10 быў складзены акт, згодна пратаколу № 5 пасяджэння Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 13 лютага 1940 года “кінутая маёмасць” актам № 322 была перададзена на баланс Гаркамгаса.
У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася Нямецкая рыбная кантора (Deutsche Fischkotor), а таксама Другое аддзяленне коннай паліцыі Ландвіртшафта Пінскага гебітскамісарыята.
Пры вызваленні горада ў 1944 годзе будынак быў значна пашкоджаны. У час адбудовы была зменена ўнутраная планіроўка з размяшчэннем дзесяці кватэр. Выокі парапет так і не быў адноўлены.
У 2014 годзе ў адной з выкупленых кватэр уладкавана крама.