зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_44

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Заслонава, 13

Датаванне

1935 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой складаны ў плане трохпавярховы аб'ём, накрыты “пляскатым” дахам. 

Пасля Першай сусветнай вайны на месцы цяперашняга будынка пошты (Агінскага, 7) быў кінатэатр "Шато", які згарэў у 1921 г. Гэты зямельны ўчастак набыло Міністэрства Поштаў i Тэлеграфаў. Будынак пошты быў пабудаваны ў 1935 г. i меў новы адрас - Агінскага, 9. У 1939-41 гг. будынак (у той час вуліца Паштовая, 9, 11), як i раней займалі паштова-тэлеграфныя службы. Не змянілася прызначэнне будынку i пад час нямецкай акупацыі 1941-44 гг. 

Пасля вайны ў будынку (Заслонава, 9, 11, потым Заслонава, 13) змяшчаўся гарадскі вузел сувязі. Будаўніцтва апошняга, 3-га корпуса, было скончана ў 1990 г. Раней на гэтым месцы (паміж кінатэатрам "Шато" i Польскім банкам) змяшчаліся кандытарская крама Кузьмінскага i ў глыбіні двара аднапавярховы каменны будынак. У iм пасля вайны знаходзіўся Пінскі абкам КП(б)Б (Заслонава, 15), потым дзіцячы садок №1 (Заслонава, 17).