зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_45

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Заслонава, 17

Датаванне

1920 г.

Стыль

Грамадзянская архітэктура позняга неакласіцызма з рысамі канструктывізма

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамакутны трохпавярховы мураваны аб'ём пакрыты высокім двухсхільным дахам. Галоўны ўваход у будынак вылучаны магутным ступеністым несапраўдным рызалітам. У аздабленні галоўнага фасаду выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, карнізы, картушы. Будынак мае рысы неакласіцызму.

Да 1880 г. участак належыў Кірмісону, потым спадчыннаму ганароваму грамадзяніну горада Пінска - Арону Маісеевічу Лур'е.  У 1895 г. Лур'е збіраецца пабудаваць тут мураваны дом. Але ў сувязі з планаваным пашырэннем вул. Саборнай, згоду на будаўніцтва кіраўніцтва горада не дало. 5 лютага 1901 г. гэтую зямлю набылі жыхары Пінску - муж і жонка, купец 1-й гільдыі Маісей Львовіч і Рахіль Міхелева Памеранцы. Пасля Першай сусветнай вайны Р.М. Памеранец здае ў арэнду частку свайго участка Ідзе Палей, якая планавала пабудаваць там аптэку, другую частку набыў Банк Польскі. 

Сёння ў будынку размешчана Палескае аддзяленне ААТ “БЕЛАГРАПРАМБАНК”.