зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_47

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 4 прадстаўляе сабой мураванае прамавугольнае ў плане аднапавярховае збудаванне з двумя драўлянымі i адной мураванай прыбудовамі. Быў пабудаваны ў 1901 г. Першапачаткова, як сведчаць архіўныя дакументы 1922 г., будынак меў жылы мезанін, які на той час ужо быў непрыгодным для пражывання. Дом быў падзелены на дзве кватэры. 

У час нямецкай акупацыі жыхары дома былі пераселены на тэрыторыю гета, створанага ў маі 1942 г. Восенню 1942 г. гета было ліквідавана, а яго жыхары выведзены за горад і расстраляны.

У час вызвалення горада ў 1944 г. будынак быў часткова пашкоджаны. У 1948 г. будынак быў адрамантаваны. 

У 1950-я гг. у будынку размяшчаўся аддзел рабочага забеспячэння пінскай сплаўной канторы. У 1957 г. у будынку была выканана перапланіроўка пад тры кватэры з асобнымі ўваходамі.

У 2000-я гг. кватэры былі выкуплены жыхарамі ў прыватнае карыстанне. На момант складання пашпарту жылы дом не эксплуатуецца па прычыне яго тэхнічнага стану. Будынак непрыгодны для пражывання.