зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_48

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1927 г.

Апісанне

Жылы двухпавярховы мураваны дом быў пабудаваны ў 1927 годзе па праекту і пад тэхнічным наглядам інженера Канстанціна Пятроўскага. Уладальнікам дома быў Перлоў Абрам (Абрахам) Элімелех (Эло-Мелах) Сролевіч. Дом будаваўся на ўласныя сродкі. 

На падставе пастановы Савета Народных Камісараў ад 10 мая 1940 года і рашэння Пінскага гарвыканкама (пратакол пасяджэння ад 4 чэрвеня 1940 года) жылы дом у Перлова Элімелеха Сролевіча, “як буйнага домаўладальніка” быў муніцыпалізаваны і перададзены на баланс Пінскага Гаркамунгаса. Гаспадар дома разам з сям'ёй загінуў у пінскім гета ў 1942 годзе.

На працягу ўсяго свайго існавання будынак выкарыстоўваўся як жылы дом. У доме размяшчаецца восем кватэр. У 1982 годзе ў ім быў праведзены капітальны рамонт. Будынак быў абсталяваны ўсімі інжынернымі камунікацыямі.