Шыфр
112Е000529_50
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1895 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 8 уяўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае збудаванне. Паводле архіўных крыніц, на пачатку ХХ стагоддзя належыў Літвак Рэйзлі Шэвелеўне. Вядома, што сама Літвак Рэйзля ў пачатку 1940-х гадоў пражывала ў драўляным доме (сучасны адрас -вул. Савецкая, 11А). Доўгі час двухпавярховы мураваны дом (сучасны адрас вуліца Іркуцка-Пінскай дывізіі, 8) i мураваны аднапавярховы з цокальным i мансардным паверхамі (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 6) мелі адзін паштовы адрас - вул. Каралінская/Бернардзінская, 8/13. У міжваенны час з 1939 па 1941 год - вуліца Бернардзінская (Савецкая), 13Б.
На падставе Пастановы Савета Народных Камісараў БССР ад 10 мая 1940 года домаўладанне Літвак Рэйзлі Шэвелеўны па вуліцы Бернардзінскай, 13, 13A i 13Б было муніцыпалізавана.
У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак не быў моцна пашкоджаны. У 1997 годзе ў доме быў праведзены капітальны рамонт. Быў усталяваны вадаправод, каналізацыя, цэнтральнае ацяпленне i другія тэхнічныя камунікацыі.
У будынку размяшчаецца чатыры кватэры. Ізаляваную частку будынка на першым паверсе плошчай 157,5 квадратных метраў на правах арэнды з 2012 года займае крама Гандлёвага дому "Луч-М".