Шыфр
112Е000529_51
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 г.
Апісанне
Аднапавярховы з мансардай i сутарэннем будынак па вуліцы Камсамольскай, 1 мае ў плане форму прамавугольніка. Яго характэрнай асаблівасцю з'яуляецца эркер галоўнага фасада з васьмісхілавым высокім дахам. Эркер выходзіць таксама на мансарду i стварае ўражанне невялікай вежы. Да галоўнага ўваходу вядзе высокі ганак з бетоннымі вазонамі.
Участак гарадской вечна-чыншавай зямлі быў ім куплены ў Шчарбачэвічаў Сымона Міхайлавіча і Вікторыі Осіпаўны. Участак быў не забудаваны, паколькі драўляны жылы дом Шчарбачэвічаў згарэў у 1921 годзе. Гэта быў невялікі дом на два жылыя пакоі.
У 1925 годзе дом з афіцынай быў прададзены Гадлеўскай Марыі Юльянаўне з роду Забакрэцкіх за 15000 злотых з правам на вечна-чыншавае карыстанне зямлёй.
У1933 годзе будынак з афіцынай быў прададзены Грэгаровіч Стэфаніі Адамаўне за 19 500 злотых. У1935 участак гарадской зямлі быў выкуплены ў прыватную ўласнасць.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе пачалася масавая нацыяналізацыя і муніцыпалізацыя рухомай і нерухомай маёмасці. Будынак па вуліцы Набярэжная, 36 у Грэгаровіч Сэфаніі Адамаўны, “як буйной домаўладальніцы” быў нацыяналізаваны.
У час Вялікай Айчыннай вайны будынак не быў пашкоджаны. Будынак на працягу ўсяго свайго існавання выкарыстоўваецца пад жыллё. У 1979 годзе ў ім быў праведзены капітальны рамонт.