Шыфр
112Е000529_52
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920-я гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Камсамольскай, 2 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з сутарэннем, размешчанае галоўным падоўжным фасадам пa вуліцы Леніна. На галоўным фасадзе размешчана адно акно і адны прамавугольныя дзверы. Пад акном, перпендыкулярна галоўнаму фасаду ўваход у сутарэнне. Дах будынка аднаскатны, пакрыты азбестацэментнымі хвалістымі лістамі. Паколькі будынак ад самага пачатку знаходзіўся ў глыбіні двара, то да яго архітэктурнай выразнасці не прад’яўлялася ніякіх патрабаванняў. У архітэктурным плане будынак можна лічыць прымітыўным функцыянальным збудаваннем.
Будынак быў пабудаваны ў 1920-х гадах пасля пажару, які знішчыў папярэдні будынак. З прыходам савецкай улады будынак быў муніцыпалізаваны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ён быў аб'яднаны з cyceднімі дамамі па вуліцы Камсамольскай. Будынкі займаў аркестр вайсковай часткі, а менавіта ў дадзенай частцы будынка размяшчалася зала для гульні ў більярд. Затым будынак быў перададзены Пінскаму абласному ўпаўнаважанаму па справах мер і вымяральных прыбораў. У далейшым у будынку, які знаходзіўся на балансе ВА ЖКГ, размяшчалася кафэ "Огонёк". У адпаведнасці з дагаворам куплі-продажу ад 06.01.2011 года будынак перайшоў ва ўласнасць таварыства з абмежеванай адказнасцю "МікраПін".