Шыфр
112Е000529_53
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1913 г.
Апісанне
Будынак пад адным паштовым адрасам - вуліца Камсамольская, 5 на сённяшні дзень складаецца з двух гістарычных будынкаў, пабудаваных у розныя часы рознымі ўладальнікамі. Для прыстасавання будынкаў пад утылітарныя патрэбнасці яны былі аб'яднаны паміж сабой пры дапамозе мураванай аднапавярховай устаўкі. Пры складанні пашпарта будынак умоўна падзелены на паўднёвую i паўночную часткі.
Паўднёвая частка мураванага аднапавярховага з частковым сутарэннем будынка (гістарычная частка) была пабудавана пінскім мешчанінам Мінкоўскім Файвэлем у сярэдзіне 1926 года. У будынку размясціліся жылыя памяшканні ўладальніка. Пасля вайны будынак працягваў выкарыстоўвацца пад жыллё. У 1969 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт. У 1973 годзе ў будынку размясціўся ваенны камісарыят.
Паўночная частка мураванага аднапавярховага з сутарэннем будынка (гістарычная частка) была пабудавана пінскім мешчанінам Басевічам Захарыем у 1913 годзе. У час Першай сусветнай вайны частку будынка займаў ваенны лазарэт. У выніку ваенных дзеянняў будынак разам з другімі пабудовамі быў спалены. Пасля адбудовы ў будынку размясцілася кавярня Пратаклітава В. на правах арэнды. Пасля закрыцця кавярні будынак быў аддадзены ў арэнду Народнаму банку (Bank Ludowy). Пасля нацыяналізацыі будынка ў 1940 годзе ў ім размясцілася Пінскае аддзяленне Промбанка. У перыяд нямецкай акупацыі будынак пацярпеў нязначна. Адразу пасля вайны Промбанк прадоўжыў працу на ранейшым месцы. У 1977 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт.