Шыфр
112Е000529_56
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1927 г.
Апісанне
Двухпавярховы мураваны будынак па вуліцы Камсамольскай, 14 мае ў плане форму няправільнага чатырохвугольніка з мураванай адпавярховай прыбудовай да паўднёвага фасада.
На падставе дазволу Пінскага магістрата ад 20.09.1926 года пінскі мешчанін Айзэнберг Лейба-Хаім (Хоня) у 1927 годзе пабудаваў аднапавярховы з мансардай мураваны жылы дом па вуліцы Лістоўскага, 20. У 1928 годзе жылы дом купіў Рубаха Лейба. У доме пражывала сям'я гаспадара, а частка здавалася ў арэнду.
У 1941 годзе (дадзеныя на 01.07.1941 г.) у доме пражывалі: сям'я Гольдына Хаіма з пяці чалавек, сям'я Юзьвяк Наталіі з двух чалавек i Эльштэйн Элька.
У пасляваенны час у доме праводзілася некалькі рамонтаў, у выніку якіх дом быў паступова падключаны да ўсіх неабходных інжынерных камунікацый.