Шыфр
112Е000529_59
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Камсамольскай, 29 прадстаўляе сабой складанае ў плане аднапавярховае з мансардай мураванае збудаванне з драўлянымі сенямі-прыбудовамі. У 1927 годзе інжынерам Канстанцінам Пятроўскім быў распрацаваны праект аднапавярховага мураванага жылога дома, а затым праект дома з мансардай. Заходнюю дваровую частку першага паверха займала пякарня, памяшканні для падрыхтоўкі цеста і кладоўка для мукі. У памяшканні ад вуліцы размяшчалася крама па продажу хлеба. Дом пабудаваны ў 1930 годзе.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе будынак быў муніцыпапізаваны.
У 1941 годзе будынак быў вернуты гаспадарам. Пякарня працягвала працаваць і ў ваенны час.
У 1944 годзе рашэннем Пінскага гарвыканкама пякарня была перададзена ў распараджэнне Пінскага камбіната хлебапрадуктаў.
Пасля будаўніцтва новых карпусоў хлебакамбіната пякарня была ліквідавана. Пасля капітальнага рамонту дом быў цалкам перададзены пад жыллё.