зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_60

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Традыцыйная архітэктура

Апісанне

Участак, дзе размяшчаецца даследуемы намі будынак знаходзіцца ў гістарычнай частцы старога Пінска. Фактычную дату пабудовы будынка па вул. Камсамольскай, 39 устанавіць не ўдалося. Вядомыя звесткі называюць дату будаўніцтва 1900 г. Аналіз архіўных дакументаў сведчыць, што ў 1916 г. будынак ўжо існаваў. 

Аднапавярховы драўляны дом з прыбудовамі. Галоўны фасад арыентаваны на вуліцу Камсамольскую, вызначаецца простымі архітэктурнымі формамі, ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з філёнчатымі аканіцамі, на якіх захаваліся металічныя механізмы засоваў. Па краях галоўнага фасада знаходзяцца прафіляваныя з геаметрычным дэкорам паўкалоны. Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры гарадскога сядзібнага драўлянага будаўніцтва.

У міжваенны час участак на паўночным усходзе працягласцю 14,5 м выходзіў на вул. Лістоўскага (суч. Камсамольская), на паўднёвым ўсходзе па крывой лініі на працягу 23,40 м межаваў з пасэсіяй Гарбуза, на паўночным захадзе - з пасэсіей Чорнага працягласцю 20,3 м.

Па стане на 1931 год уласнікамі даследуемага будынка заставаліся Хайя i Этла Бэкерман.