зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_61

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1904 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Камсамольскай, 41 уяўляе сабой мураванае аднапавярховае ад вуліцы Камсамольскай i двухпавярховае ў вуглавой частцы збудаванне. Паўночна-усходні вугал будынка зрэзаны. Першы паверх атынкаваны i пафарбаваны. Другі паверх, выкананы з сілікатнай цэглы, не атынкаваны. 

Існуючы будынак складаецца з двух частак, пабудаваных у розныя часы. Паўднёвая аднапавярховая частка была пабудавана пінскім мешчанінам Чорным Ёселем Тэвелевічам у 1904 годзе.

Паўночная частка была пабудавана ў 1910 годзе на ўчастку гарадской вечна-чыншавай зямлі, на вуглу вуліц Лыскоўскай i Завальнай.

Будынак быў падзелены на асобныя кватэры. Гаспадар займаў тры пакоі з кухняй. 

У час Вялікай Айчыннай вайны будынак пацярпеў незначна. Пасля вайны, у 1952 годзе ў ім быў зроблены невялікі рамонт.

У 1970 годзе, у час капітальнага рамонту, будынак быў аснашчаны інжынернымі камунікацыямі. На месцы мезаніна ў паўночнай частцы надбудаваны другі паверх.

У 2015 г. рашэннем Пінскага гарвыканкама было вызначана перавесці жылы дом па вуліцы Камсамольскай, 41 у нежылое памяшканне з прычыны неадпаведнасці санітарных і тэхнічных норм умовам для пражыванняў ім людзей.