зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_62

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1921 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Каржа, 2 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай прамавугольнае ў плане збудаванне. Пабудаваны ў 1921 годзе Гольцманам Аронам па праекту, узгодненаму рэгіянальным архітэктарам-кансерватарам у Любліне, як будынак, які размешчаны ў зоне гістарычнай забудовы. 

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў 1939 годзе пачалася масавая муніцыпалізацыя нерухомай маёмасці. Будынак, які ў той час ужо быў зарэгістраваны на Моўшу Музыканта, быў муніцыпалізаваны i перададзены домаўпраўлению №4 Гаркамгаса. У час нямецкай акупацыі, па заяве ў Пінскую Управу ад 24.08.1941 года, будынак быў вернуты аднаму са спадкаемцаў Арона Гольцмана, яго сыну Шаі, паколькі сям'і Музыкантаў у Пінску ўжо не было. 

Пасля вызвалення горада ў 1944 годзе будынак быў рэканструяваны пад кватэры. У ім размясцілася сем кватэр без вадаправода, каналізацыі, з печамі для ацяплення. У 1983 г. камісія такія ўмовы палічыла неспрыяльнымі для пражывання людзей i будынак быў перададзены на баланс аб'яднання "Палессебудіндустрыя". 10 верасня 1983 года у ім быў адкрыты шахматна-шашачны клуб камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Пінскім гарвыканкаме.