Шыфр
112Е000529_65
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 г.
Апісанне
Будынак на плошчы Кастрычніка, 3 уяўляе сабой двухпавярховае з мансардам мураванае няправільнае ў плане збудаванне. Першы паверх мае прамавугольную праязную арку ў двор з правага боку фасада, два вакны i дзверы. На першым паверсе галоўнага фасада архітэктурныя элементы адсутнічаюць. На другім паверсе, над праездам знаходзіцца паўкруглы эркер.
З прыходам Савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе будынак быў муніцыпалізаваны.
Пасля вайны будынак быў перададзены на баланс РПО ЖКГ горада. Пасля рамонту ён поўнасцю выкарыстоўваўся пад жыллё.
Рашэннем Пінскага гарадскога камітэта, Акт №120 ад 17.03.1989 года, будынак быў перададзены Брэсцкай абласной спецыялізаванай навукова-рэстаўрацыйнай вытворчай майстэрні, пазней перайменаванай у ААТ "Брэстрэстаўрацыя".
З 2008 г. уладальнікам будынка стала Таварыства з дадатковай адказнасцю "Наймінвест".
У 2009 годзе частка будынка здавалася ў арэнду банку "Масква-Мінск ".