Шыфр
112Е000529_67
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў 1901 г. Перададзены гораду Пастановай СНК БССР ад 10 мая 1940 года за № 672.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Шчыльна прымыкае да дома № 3. Фасадныя сцены атынкаваныя. Вуглы будынка акцэнтаваны лапаткамі, апрацаванымі рустам. Лучковыя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай, дэкарыраваны ліштвамі з лучковым сандрыкам, падаконнымі нішамі з паяском парэбрыка. Асіметрычна на галоўным фасадзе знаходзіцца ўваходны драўляны тамбур і драўляны ганак пры ім. Франтон тамбура ўпрыгожаны дэкаратыўнай шалёўкай. Завершаны фасад карнізам з паяском сухарыкаў. З боку дваровага фасада прыбудаваны пазней цагляны тамбур.