Шыфр
112Е000529_68
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Кіеўскай, 3 прадстаўляе сабой прамавугольнае ў плане аднапавярховае збудаванне з прыбудовай да паўночнага фасада. Быў пабудаваны пінскім мешчанінам Гольдманам Сролам Іцкавічам у 1900 годзе.
У пасляваенны час частку будынка займала жыллё, а два пакоі ад вуліцы займала Пінскае абласное аптэкаўпраўленне. Пасля ліквідацыі Пінскай вобласці ў 1953 годзе ў гэтых пакоях размясцілася Пінская міжраённая Кантрольна-аналітычная лабараторыя Брэсцкага аблздраўаддзела.
У 1981 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт. На месцы
разфармірованай лабараторыі была ўсталявана кватэра. Дом аснашчаны ўсімі інжынернымі камунікацыямі.