Шыфр
112Е000529_70
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска, у квартале былога прадмесця Каралін. Прадмесце было заснавана ў канцы 17 ст. (1690 г.) пінскім старастам князем Янам Каралем Дольскім, а ў канцы 19 ст. увайшло ў склад горада.
Першапачаткова будынак меў форму трапецыі са зрэзаным паўднёва-заходнім вуглом. 22 чэрвеня 1925 г. магістрат даў дазвол на прыбудову аднапавярховага мураванага аб'ёму да тарцовага фасада па вул. Ленінградскай. Як сведчыць план 1931 г., прыбудова была здзейснена.
Згодна з "Пастановай Нацыянальнага Сходу Заходняй Беларусі" ад 28.10.1939 г. будынак быў нацыяналізаваны і ў адпаведнасці з Пастановай СНК ад 10 мая 1940 г. № 672 перададзены жыллёва-эксплуатацыйнаму ўпраўленню № 1.
У пачатку акупацыі Пінска нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак быў заняты нямецкімі войскамі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размясціўся Сяльгасбанк. У 1953 г. частку памяшканняў заняў Камунбанк.
Чарговы капітальны рамонт з заменай пячнога ацяплення на цэнтральнае і газафікацыяй быў праведзены ў 1972-1973 гг.