Шыфр
112Е000529_71
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Будынак па вуліцы Kipaвa, 2A прадстаўляе сабой амаль прамавугольнае ў плане двухпавярховае збудаванне з дабудаванай лесвічнай клеткай. Быў пабудаваны пінскімі мяшчанамі Якубсанам Янкелем-Іцкам Абрам-Насонавічам і яго жонкай Якубсан Гітлай Шэвелеўнай.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь ўся нерухомая маёмасць Якубсана як “буйнога гандляра ” згодна Акту нацыяналізацыі ад 30 снежня 1939 года была нацыяналізавана і перададзена Аддзелу Камунальнай Гаспадаркі Гарвыканкама.
У будынку ў 1969 годзе быў праведзены першы капітальны рамонт. Будынак быў падключаны да цэнтральнай гарадской ацяпляльнай сістэмы. Другі капітальны рамонт праводзіўся ў 1990 годзе. У ходзе рамонту ў будынак быў падведзены газ, а варачныя печы разабраны.
Усе кватэры ў доме на працягу 1995 - 1997 гадоў выкуплены жыхарамі ў прыватную ўласнасць.