Шыфр
112Е000529_72
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930 - 1931 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы Альбрэхтоўскай, 67 (нумарацыя дамоў вялася на той час ад перыферыі да цэтра горада) на працягу 1930-1931 года пабудавала пінская мяшчанка Далінская Іохведзь Беркаўна.
З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкай улады ў 1939 годзе ўся нерухомая маёмасць Далінскай была муніцыпалізавана і перададзена на баланс Пінскага гаркамгаса.
Ад пачатку нямецкай акупацыі з чэрвеня 1941 года будынак знаходзіўся на балансе Пінскага магістрата. У ім пражывалі сем’і інжынераў розных спецыяльнасцей, занятых на прадпрыемствах горада. Ад першага студзеня 1942 года рашэннем Пінскага гарадскога суда нерухомая маёмасць была вернута Далінскай Іохведзі.
Пад час баявых дзеянняў пры вызваленні горада ў 1944 годзе будынак практычна не пацярпеў. Гэта відаць па аўтэнтычнай сталярцы дваровага фасада, фрагментах галоўнага фасада, сістэме дахавых крокваў, паркетнай падлозе, санітарных прыборах ў кватэрах і гэтак далей. Па камфорту для пражывання гэта быў адзін з лепшых дамоў у горадзе. У пасляваенны час у ім жыў старшыня Выканкама Пінскага гарадскога савета Граблеўскі К.А. У пасляваенны час у будынку таксама размяшчалася “закусочная №1” арцелі “Пінскі партызан".
У 1959 і 1971 гадах у будынку праводзіліся нязначныя рамонты. У 1982 г. быў праведзены капітальны рамонт, які закрануў толькі першы паверх.