зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_73

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак па вуліцы Кірава, 13 уяўляе сабой аднапавярховае цаглянае складанае ў плане збудаванне, якое складаецца з двух, пабудаваных у розныя часы, будынкаў. Быў пабудаваны ў канцы ХІХ ст. Пінска-Каралінскім купцом другой гільдыі Шэвелем Нотавічам Шэйнфінкелем. 

Паводле архіўных звестак на пачатку ХХ ст. гэта была крама па продажу садавіны, содавай вады і кандытарскіх вырабаў. З прыходам савецкай ўлады ўся маёмасць Эстэры і яе мужа Меера Пінесаў, згодна пастановы Пінскага павятовага выканаўчага камітэта і акту №160, была муніцыпалізавана. 

Пасля вайны будынак належаў да Гархарчпрамгандлю. У 1952 годзе да яго з левага боку быў дабудаваны мураваны аднапавярховы будынак складу. Рашэннем пінскага гарсавета ад 26.12.1995 года за № 764 магазін і склад былі перададзены з баланса ПО ЖКГ на баланс Пінскага аб’яднання “Мэбля”, у далейшым рэарганізаванага ў ААТ “Пінск-Мэбля”. Згодна дагавору куплі-продажу ад 16 снежня 2005 года будынак крамы са складам перайшоў ад ААТ “Пінск-Мэбля” да індывідуальнага прадпрымальніка Крышко Віктара Максімавіча.