Шыфр
112Е000529_74
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Кулікава, 2 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае Г-падобнае ў плане збудаванне, размешчанае на вуглу вуліц Савецкай і Кулікава. Першы паверх галоўнага фасада мае ўваход i два шырокія акны па баках, аблямаваныя пліткай. Паверхі заходняй часткі будынка падзелены гарызантальным паяском.
Паводле даведкі Пінскага магістрата ад 1928 года нерухомасць па адрасу вул. Бернадзінская/Другі Замкавы завулак, 2/1 складалася з мураванага двухпавярховага дома, мураванай прыбудовы, сутарэння і участка ўласнай зямлі плошчай 98,28 квадратныя сажні, ацэненай у 1924 годзе на суму 7778 злотых. У доме размяшчалася крама па продажу металічных вырабаў і жыллё. Пасля смерці Хаіма Цалевіча ў канцы 1930-х гадоў маёмасць перайшла да яго жонкі Фейглі, якая неўзабаве прадала яе Абрыцкай Ірыне. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе маёмасць была нацыяналізавана актам № 28 ад 28 снежня 1939 года, як пакінутая. У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася паліклініка і аптэка. Пасля вайны тут размясцілася Пінскае абласное аптэкаўпраўленне, аптэчны склад. Частку будынка займала паліграфічная мастэрня. У 1950 годзе з паўднёвага боку была дабудавана аднапавярховая прыбудова, у сутарэнні ўстаноўлены катлы для ацяплення. На падставе дагавору куплі-продажу №26 ад 08.09.2003 года маёмасць перайшла ва ўласнасць Радзюнава Аляксандра Валянцінавіча, якая была набыта ім за пяцьдзесят шэсць мільёнаў рублёў на аўкцыёне ў Пінску 5 верасня 2003 года.