зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_75

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1900-я гг.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 4 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае складанае ў плане збудаванне з сутарэннем, размешчанае галоўным фасадам па фронце вуліцы.

У час пажару 1921 года будынак быў моцна пашкоджаны і адбудаваны ў 1924 г. У будынку, апрача жылля, размясціліся фотаатэлье і абутковая майстэрня. 

З прыходам савецкай улады будынак быў муніцыпалізаваны. 

У пасляваенны час будынак належыў Пінскай базе Галоўрыбснаба Міністэрства рыбнай прамысловасці Заходніх раёнаў СССР. Пасля яго ліквідацыі ў 1948 годзе будынак быў перададзены Пінскаму Міжрайгандлю для размяшчэння ў ім рыбнай крамы. Аднак жыллёвы крызіс i недахоп жылля прымусілі аддаць будынак у 1949 годзе над кватэры. 

У 1988 г. будынак быў перададзены пінскай фабрыцы па рамонце і пашыве трыкатажных вырабаў “Волна”, дзе размясцілася адміністрацыя фабрыкі. Згодна рашэнню выканкама ў 1997 годзе будынак быу прададзены Брэсцкаму дзяржаўнаму прадпрыемству “Спецаўтаматыка” для размяшчэння вытворчага ўчастка № 5. У 2003 годзе будынак перайшоў да Эксперыментальнага маладзёжнага аб яднання “Палессе ”.