Шыфр
112Е000529_76
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Будынак уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - гістарычнага цэнтра г. Пінска. Разам з іншымі ацалелымі будынкамі фарміруе гістарычную забудову вул. Леніна другой паловы 19 - першай трэці 20 ст.
Дакладная дата будаўніцтва дома № 5 нам не вядома. Паводле тэхнічнага пашпарта будынак датуецца 1919 г. Аднак, у гэтым годзе ён, хутчэй за ўсё, быў рэканструяваны, а пабудаваны значна раней.
У выніку ваенных дзеянняў 1919-1921 гг. будынак, верагодна, быў пашкоджаны. Пад час аднаўлення, фасад атрымаў больш спрошчанае рашэнне. Сведчаннем таму служыць фотаздымак 1930-х гг., на якім прадстаўлены фрагмент фасада дома № 5.
Да нашага часу будынак захаваўся з пэўнымі стратамі гістарычнага вобліку, галоўным чынам, страчаны архітэктурны дэкор, якім былі аздоблены аконныя праёмы.
У пасляваенны час у будынку на першым паверсе размяшчалася ўстанова (гархарчпрам), на другім - паліклініка. Цяпер будынак выкарыстоўваецца як адміністрацыйна-гандлёвы. У 1996 г. праведзены рамонт з заменай даху.