Шыфр
112Е000529_77
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920-я гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 8 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным падоўжным фасадам па вуліцы Леніна.
Пасля пажару 1921 года, калі ад папярэдняга будынка засталіся толькі разваліны, браты Дзіміч Уладзімір Юр’евіч і Іван Юр’евіч, маючы аднолькавыя правы на нерухомасцъ, згодна тэстамэнту свайго бацькі, пачалі будаваць нанова два мураваныя жылыя дамы, злучаныя паміж сабой аркай.
Пасля прыходу савецкай улады дамы “буйных памешчыкаў Івана і Уладзіміра Дзімічаў” былі муніцыпалізаваны. Згодна Пастановы Савета Народных камісараў ад 10 мая 1940 года за №672 уладальнікам гэтых дамоў стаў Пінскі Гаркамгас.
У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак быў значна пашкоджаны. Пасля скасавання Пінскай вобласці ў 1953 годзе будынак быў перададзены у Гаркамгас пад жыллё.
Рашэннем пінскага гарадскога камітэта ад 24.10.2000 года пры 100% з ужытку быў перададзены задарма гандлёваму прадпрыемству “Ветразь”. Згодна перадатачнага акта ад 12 верасня 2007 года будынак перайшоў ва ўласнасць таварыства з абмежаванай адказнасцю “Віва-Маркет” у якасці ўстаўнога фонду.