Шыфр
112Е000529_79
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Дакументы філіала РУП "Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру" сведчаць пра тое, што на 1925 год дом па адрасе Касцюшкі, 9 быў пабудаваны. Гэта таксама пацвярджае архіўная справа Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці "Планы г. Пінска частка першая 1921-1938". Як гаворыць рэклама 1930-х гадоў, у будынку па адрасе Касцюшкі, 9 размяшчаліся дзве камерцыйныя ўстановы: магазін гастранамічных тавараў - уладальнік В. Казлакоўскі, крама зброі - уладальнікі С. Прохнівіч і В. Чапскі.
Пасля далучэння да БССР у 1939 годзе вуліца стала называцца Ленінскай або Леніна.
У час нямецкай акупацыі вуліца называлася Вялікай. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вуліца зноў стала называцца Леніна.
З 1957 года ўласнікам будынка па вуліцы Леніна, 9 стаў Гархарчгандль. З лістапада 1991 года будынак стаў належыць ААТ "Пінскі мясакамбінат". На сённяшні час у будынку размяшчаецца фірменны магазін ААТ "Пінскі мясакамбінат".