Шыфр
112Е000529_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. М. Горкага, 36
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Апісанне
Першай вядомай ўладальніцай будынка з'яўлялася пінская мяшчанка Гольдберг Ганна Якаўлеўна. У далейшым маёмасць перайшла да адваката Гутоўскага Андрэя і яго жонкі.
Згодна Пастановы СНК БССР ад 10 мая 1940 года маёмасць была нацыяналізавана і перададзена Аддзелу камунальнай гаспадаркі гарвыканкама. З 1940 па 1957 год у будынку размяшчалася лячэбная ўстанова. Рашэннем Пінскага гарвыканкама потым быў перададзены ЖРЭУ.
Пасля кап.рамонту будынак ў другой палове 1980-х гадоў будынак займаў Пінскі ўчастак абласной канторы па нарахтоўцы харчовых адходаў. З 1999 года размяшчалася майстэрня па рамонту бытавой тэхнікі.
У 2009 годзе перададзены Камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.