Шыфр
112Е000529_80
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 10 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным падоўжным фасадам па вуліцы Леніна. Быў пабудаваны пінскім мешчанінам Калецкім Ківай Зелікавічам ў 1923 годзе па праекту, распрацаванаму акадэмічным архітэктурным бюро ў Варшаве ў 1922 годзе. Першапачаткова ў будынку мясцілася дзве крамы і кватэры на першым паверсе і мансардзе.
З прыходам савецкай ўлады будынак быў муніцыпалізаваны. З 1939 па 1941 год у будынку размяшчалася кантора арцелі сталяроў-мебельшчыкаў і абойшчыкаў імя 28-га Кастрычніка. У час нямецкай акупацыі 25 ліпеня 1941 года Пінская гарадская Управа вярнула гаспадарам будынак.
Пасля вайны будынак быў адрамантаваны і ў ім размясцілася крама аддзела рабочага забеспячэння Пінскага рачнога порту. У 2002 г. магазін пачаў называцца “Струмень”. У 2007 года будынак перайшоў ва ўласнасць ТАА “Віва-Маркет”.