Шыфр
112Е000529_81
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 - 1925 г.
Стыль
Далучаная частка - савецкі класіцызм
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 11 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай мураванае П-падобнае ў плане збудаванне, размешчанае на вуглу вуліц Леніна i Камсамольскай. Будынак быў адбудаваны у 1925 годзе пасля пажару. Паўночную частку будынка і мансарду займала жыллё гаспадара, астатнюю частку абутковая майстэрня і крама. У 1940 г. дом быў нацыяналізаваны. У ім размясцілася арцель “Вызволение” (“Освобождение”) Пінскага абласнога мнагапрамсаюза.
Пасля вайны, у 1946 годзе, адрамантаваны будынак быу перададзены Пінскаму аблкаапсаюзу. Пасля перадачы ў 1952 годзе на баланс Пінскага міжрайгандлю пачалася яго рэканструкцыя. Пасля рамонту рашэннем Гарвыканкама ад 20 мая 1954 года будынак быў перададзены Гархарчгандлю і ў 1971 годзе злучаны з суседнім будынкам па вуліцы Леніна, 11.
У 2000 г. тут быў адкрыты магазін № 2 “Тавары для спорту”.