зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_83

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1939 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 13 уяўляе сабой мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з прыбудовай для лесвіцы пры паўночным фасадзе. Праект дома быў распрацаваны і зацверджаны на падставе рашэння Гарадскога Упраўлення ад 17 студзеня 1932 года прэзідэнтам горада Пінска Ежы Алдакоўскім.

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь згодна пастановы Савета Народных Камісараў БССР ад 10 мая 1940 года за №672 будынак быў муніцыпалізаваны і перададзены на баланс горада. 

Пасля рэканструкцыі ў 1950-я гады ў будынку на першым паверсе было размешчана капялюшнае атэлье.

У 2001 года будынак перайшоў у прыватную ўласнасць.

У выніку рэканструкцыі 2010 года былі ўсталяваны сутарэнне і мансарда. Фасады адноўлены ў першапачатковым стане, апрача праезда.