зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_84

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1925 г.

Апісанне

Аднапавярховы мураваны жылы дом быў пабудаваны ў 1925 г. на месцы двухпавярховага драўлянага дома, які згарэў падчас пажару 1921 г. У будынку размясцілася кватэра з трыма пакоямі i кухняй. Чатка будынка здавалася ў арэнду пад рэстаран i гарэлачны склеп. 

У 1933 г. быў распрацаваны і ўзгоднены праект на рэканструкцыю будынка. Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў горадзе першы паверх будынка ў студзені 1940 г. быў муніцыпалізаваны, дзе размясцілася крама трэста Спецгандлю. У маі 1940 г. была муніцыпалізавана астатняя частка будынка i перададзена на баланс Пінскага Гаркамгаса.

Рашэннем Пінскага гарадскога суда з дазволу нямецкіх акупацыйных улад у студзені 1942 года нерухомая маёмасць была вернута былым гаспадарам Жакевіч Іаанне-Яніне i Красіцкай Элеаноры.

Пасля вызвалення горада ў 1944 г. на першым паверсе размясціліся сталовая і склеп. Другі паверх займала жыллё.

У выніку капітальнага рамонту ў 2008 г. пакрыццё даху з азбестацэментных лістоў было заменена металічнай фальцавай бляхай з палімерным пакрыццём.