Шыфр
112Е000529_85
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1921 г.
Апісанне
Існуючы аднапавярховы цагляны будынак пабудаваны на месцы спаленага, таксама цаглянага, у час пажару 7 жніўня 1921 года. Паводле найстарэйшых дакладных архіўных звестак у першай палове ХІХ ст. пляц і будынак на ім належалі Кругламу Мееру Рубінавічу, які атрымаў дадзеную маёмасць у спадчыну ад свайго бацькі.
Уладальнікам пляцу і пабудовы на ім на плане квартала горада 1931 года пазначаны Папіш Іцка.
З прыходам савецкай улады ў 1939 г., згодна з пастановай Пінскага павятовага выканаўчага камітэта, на падставе пастановы Савета Народных Камісараў ад 10 мая 1940 года за № 672 дом быў муніцыпалізаваны і перайшоў у падпарадкаванне чацвёртага домакіравання гарадскога жыллёвага ўпраўлення.
Згодна з рашэннем гарадскога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1974 года за № 12 будынак быў перададзены з баланса домакіравання № 4 на баланс Пінскага філіяла Мінскага вопытна-эксперыментальнага завода па рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню вылічальнай тэхнікі.
Паўднёвую частку будынка (ад вуліцы) займала майстэрня, а ў дваровай заставалася жыллё. Пазней тут размяшчаўся салон-магазін “Байт”. У поўнае гаспадарчае валоданне будынак быў перададзены адкрытаму акцыянернаму таварыству “Брэст- ВТІ” у 1997 годзе.