Шыфр
112Е000529_86
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 г.
Апісанне
Будынак быў пабудаваны ў 1923 г. на месцы спаленага падчас пажару ў 1921 г. драўлянага дома. У ім размясцілася крама па продажы гадзіннікаў, залатых, сярэбраных і мельхіёравых вырабаў са шляхетнымі камянямі, майстэрня па рамонце гадзіннікаў.
У 1938 г. будынак і пляц зямлі былі прададзены Маркевічу Юзэфу Нікадзімавічу і яго жонцы Юліі Вінцэнтаўне ў роўных далях. Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь Маркевічы выехалі з Пінска, а іх нерухомая маёмасць у 1939 годзе была нацыяналізавана, як “пакінутая”.
Падчас нямецкай акупацыі частку будынка займала майстэрня па рамонце гадзіннікаў, а частку - палявая пошта № 39339а Ландвіртшафта Пінскага Гебітскамісарыята.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размясцілася аптэка. На дзень складання ўліковай дакументацыі ў будынку размяшчалася аптэка №64.