зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_87

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1924 г.

Апісанне

Мураваны будынак № 19 згодна з тэхпашпартам пабудаваны пасля пажару ў 1924 г. Гэтай даце не супярэчыць і архітэктура будынка, арыентаваная на канструктывісцкую эстэтыку. Верагодна, будынак узведзены па распрацаваным тыпавым праекце. Падобнае архітэктурнае рашэнне маюць будынкі па вул. Зоі Касмадзем'янскай, 17 і пл. Кастрычніка, 3 (рэканструяваны з надбудовай трэцяга паверха).

На першым паверсе жылога дома, хутчэй за ўсё, знаходзіліся гандлёвыя памяшканні. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся, пра якія-небудзь пашкоджанні звесткі адсутнічаюць. Па "Праекце планіроўкі і забудовы г. Пінска" 1947 г. забудова вул. Леніна ў квартале захоўвалася, у тым ліку і будынак № 19. На "Праекце чырвоных ліній цэнтральнага раёна г. Пінска" 1955 г. будынак № 19 пазначаны як двухпавярховы мураваны жылы.  У пасляваенны перыяд значных перабудоў дома не зафіксавана, маюцца сляды пераробак праёмаў на дваровым фасадзе. Пазней праезд у двор быў замураваны і прыстасаваны пад кафэ. 

Будынак з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянскай архітэктуры функцыяналізму 1920-х гг.