зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_89

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1951 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 21 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным падоўжаным фасадам па вуліцы Леніна. Быў разбураны ў час вызвалення горада ад нямецкіх захопнікаў у 1944 годзе. З 1950 па 1951 год быў пабудаваны новы двухпавярховы адміністрацыйна-гандлёвы будынак Пінскага міжрайгандлю. На першым паверсе размяшчаліся гандлёвыя залы, а на другім - адміністрацыйныя кабінеты. У далейшым будынак займала гандлёвая фірма "Меркурый" . У 1992 годзе будынак перададзены з яе баланса на баланс Пінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі у сувязі з пераменамі ў сістэме гандлю. У 2000 г. рашэннем пінскага выканкама будынак быў перададзены ў гаспадарчае валоданне гандлёваму прадпрыемству “Ветразь”.

Будынак, размешчаны на галоўнай вуліцы горада i з'яўляецца характэрным прыкладам пабудоў пасляваеннага перыяду. Будынак адыгрывае важную ролю ў фарміраванні архітэктурна-мастацкага асяроддзя горада.