Шыфр
112Е000529_90
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Левая частка - 1922 год, правая частка - 1930 год
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 22 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае складанае ў плане збудаванне, падоўжным фасадам размешчанае па фронце вуліцы Леніна. Час пабудовы - 1931 г. На плане 1931 года пазначаны двухпавярховы мураваны дом. У доме размяшчалася майстэрня абутку. З прыходам савецкай улады будынак быў муніцыпалізаваны.
Пасля вайны дом знаходзіўся на балансе Гархарчгандлю і ў ім размяшчалася сталовая. У далейшым ён перайшоў да Пінскага прамыслова-гандлёвага трыкатажнага прадпрыемства “Дынама”. З’яўляючыся часткай беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”, у 1999 годзе ён стаў уласнасцю Беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства “Дынама Програм Пінск”, а затым маёмасцю рэарганізаванага Беларуска-аўстрыйскага сумеснага прадпрыемства “Дынама Програм Тэкстыль”.
На цяперашні час першы і другі паверхі абедзвюх частак аддадзены ў арэнду часткова пад крамы, часткова ООО “Залаты колас”.