зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_91

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 23 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне. На фотаздымках пачатку ХХ ст. знешні яго выгляд мала чым адрозніваецца ад сучаснага. У ім размяшчаліся крамы па продажу футра і тытунёвых вырабаў. У час пажару 1921 года будынак вельмі моцна быў пашкоджаны, але ў 1922 годзе адбудаваны ў ранейшым стане. Тут знаходзіліся крамы I. Рушкіна “Кнігарня і канцылярскія тавары”, “Салон капялюшаў і дамскай адзежы”, “Футра” Ш. Найдыча, цырульня і аптэчна-касметычная крама А. Гальпера. 

З прыходам савецкай ўлады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны. У час нямецкай акупацыі 1941-1944 года будынак быў прыстасаваны пад казарму батальёна пяхоты. У час вызвалення горада ў 1944 годзе ён быў зноў моцна пашкоджаны. 

З мэтай хучэйшай адбудовы загадам гарвыканкама будынак у 1946 г. быў перададзены на баланс Пінскаму сударамзаводу. Пасля рамонту ў 1948 годзе ў ім размясцілася лекавая кантора і арцель “Новы шлях”. Пазней арцель была пераўтворана ў Пінскую трыкатажную фабрыку “Волна”, і яго атэлье “Чайка” займала ўвесь будынак. 

Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 13.01.1998 года атэлье пераўтворана ў Пінскую фабрыку па вытворчасці і рамонту трыкатажных вырабаў. На момант складання пашпарту (2011 г.) на першым паверсе знаходзіцца крама, а на другім — жылыя памяшканні. Сутарэнне - у стане рамонту.